У Вільні беларусы разгорнуць 25-метровы бел-чырвона-белы сцяг

У Вільні беларусы разгорнуць 25-метровы бел-чырвона-белы сцяг

У Вільні беларусы разгорнуць 25-метровы бел-чырвона-белы сцяг. Адбудзецца гэта 9 жніўня на Кафедральнай плошчы на другія ўгодкі прэзідэнцкіх выбараў і пачатку пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе. Як піша дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка, спачатку а 16-й гадзіне ў Віленскай катэдры пройдзе малебен і цырымонія ў памяць пра паўстанцаў Кастуся Каліноўскага і загінулых добраахвотнікаў ва Украіне. Запланаванае выступленне хору і прагляд відэазвароту старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы.

А 17-й гадзіне на Кафедральнай плошчы пачнецца "мастацка-палітычны перформанс" з выкладваннем вялікага бел-чырвона-белага сцяга. А ў 18.30 там жа пачнецца мітынг. Будзе разгортваецца вялізны беларускі сцяг. Запланаваны марш да пасольства РБ, дзе прыблізна каля 21-й гадзіны адбудзецца мітынг-рэквіем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі