У Вільні моладзь правяла акцыю ў падтрымку Аляксандра Баразенкі
Акцыя салідарнасці з Аляксандрам Баразенкам, якога судзяць цяпер у Мінску за ўдзел у акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, прайшла ў цэнтры Вільні. Яе арганізавалі актывісты зарэгістраванага ў Чэхіі "Маладога фронту", маладзёжных ініцыятываў "Бунт" і StudAlliance. На працягу гадзіны маладыя людзі раздавалі мінакам улёткі з інфармацыяй пра суд над Баразенкам, паведамляе БелаПАН.