У Вільні ўшануюць памяць Кастуся Каліноўскага

У Вільні 22 сакавіка адзначаць 151-ю гадавіну з дня смерці Кастуся Каліноўскага — аднаго з кіраўнікоў паўстання 1863-64 гадоў.

Як паведамляе ru.delfi.lt, арганізатарамі выступілі Таварыства беларускай культуры ў Літве, "Беларуская Нацыянальная памяць", Асацыяцыя "Крывія", Віленскае Беларускае таварыства палітычных вязняў і ссыльных, а таксама Міністэрства абароны Літоўскай Рэспублікі і Віленская мэрыя.

А 12-й гадзіне паводле мясцовага часу (а 13-й паводле мінскага часу) каля мемарыяльнай шыльды ў гонар Кастуся Каліноўскага на вуліцы св. Ігната, 11 адбудзецца мітынг. На ім выступяць палітычныя і грамадзянскія дзеячы.

Затым шэсце пройдзе ад месца пакарання Каліноўскага да Лукішкскага пляца. Каля Крыжа памяці Кастуся Каліноўскага выступяць беларускія і літоўскія палітыкі, грамадскія дзеячы і ўскладуць кветкі.

Каталіцкія святары адслужаць імшу ў гонар нацыянальнага героя Літвы і Беларусі. А Мінабароны Літвы а 13-й (паводле Мінску — а 14-й) паставіць ганаровую варту каля Крыжа і ўскладзе кветкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі