У Вільні Вольскі зайграў "Простыя словы" з нямецкім палітолагам (фота)
Старшыня “Мінскага форуму”, кіраўнік Беларуска-нямецкага таварыства Райнэр Ліндрэн на песні “Простыя словы” ўзяўся за саксафон.
Зняць напругу з палітолагаў, палітыкаў, экспертаў і адмыслоўцаў, удзельнікаў віленскай канферэнцыі “Будучая стратэгія Еўрасаюза ў дачыненні да Беларусі”, пасля працяглых спрэчак выклікаліся Лявон Вольскі і Павел Аракелян. Яны зайгралі проста ў холе гатэлю, дзе праходзіць мерапрыемства, невялікі канцэрт.
З першай песні яму пачалі падпяваць, яшчэ праз некалькі песень “заводзіць” публіку ў строгіх строях музыкантам сталі дапамагаць старшыня АГП Анатоль Лябедзька і нядаўні палітвязень Павел Севярынец — яны затанчылі. А пад канец выступу не стрымаўся і галоўны чалавек на канферэнцыі — старшыня “Мінскага форуму” Райнэр Лінднэр “адабраў” у Паўла Аракеляна саксафон. “Простыя словы” цяпер гучаць у выкананні новага трыа: Вольскі, Лінднэр і Аракелян.
Фота Змітра Лукашука, Еўрарадыё