У Вялікабрытаніі занепакоеныя працягам ужывання смяротнага пакарання ў Беларусі
У Вялікабрытаніі занепакоеныя працягам ужывання смяротнага пакарання ў Беларусі. Гэта вынікае са справаздачы брытанскага МЗС аб правах чалавека і дэмакратыі за 2018 год. У дакуменце адзначаецца, што Беларусь — апошняя краіна ў Еўропе, у якой ужываецца смяротнае пакаранне. Летась ва ўсім свеце колькасць смяротных прысудаў знізілася амаль на траціну. Аднак у нашай краіне адзначылі іх павелічэнне.
Як вядома, міжнародныя праваабарончыя арганізацыі, еўрапейскія структуры неаднаразова звярталіся да ўладаў Беларусі з просьбай увесці мараторый на смяротнае пакаранне альбо ўвогуле яго адмяніць.