У “Вялікай бард-рыбалцы” прыме ўдзел больш за 1000 чалавек
Міжнародны фэст “Вялікая бард-рыбалка” адбудзецца ў аграсядзібе “Пясчаны бераг” у Быхаўскім раёне ля вёскі Грудзічына напрыканцы жніўня. Яго асаблівасцю стане тое, што барды і госці фестываля будуць не толькі спяваць і слухаць песні, але і спаборнічаць у лоўлі рыбы. Аматарскі “Рыбалоўны турнір” прадугледжвае ўзнагароды за самы вялікі ўлоў і самы вялікі трафей. У фестывалі прыме ўдзел мноства вядомых бардаў і паэтаў Масквы, Мінска, Адэсы, Чалябінска, Гомеля, Гродна, Магілёва. Ужо цяпер намер наведаць фестываль выказалі больш за тысячу чалавек.