У выхадныя дні ў Беларусі чакаецца цёплае і камфортнае надвор`е
У выхадныя дні ў Беларусі чакаецца цёплае, камфортнае і спакойнае надвор`е. Пра гэта ў Facebook піша начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў. Паводле яго слоў, у нашу краіну вернецца летні характар надвор`я. Пры гэтым у суботу на ўсходзе, а ў нядзелю — у Брэсцкай вобласці месцамі магчымыя кароткачасовыя дажджы і навальніцы.
У суботу, 20 жніўня, у начныя гадзіны будзе плюс 10-16 градусаў (месцамі — 7-9 цяпла), у дзённыя гадзіны — 22-28 градусаў са знакам плюс. У нядзелю, 21 жніўня, ноччу тэмпература паветра складзе плюс 9-15 градусаў (па захадзе да +17), удзень — ад плюс 24 па паўночным усходзе да плюс 31 па поўдні нашай краіны.
У панядзелак, 22 жніўня, прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Але па-ранейшаму будзе вельмі цёпла: уначы плюс 11-18 градусаў, удзень +24-29 (у Гомельскай вобласці 30-32 цяпла).
Што да надвор'я ў Мінску, то ў суботу істотных ападкаў не будзе. У начныя гадзіны чакаецца 12-14 градусаў вышэй за нуль, у дзённыя — плюс 24-26. У нядзелю ў сталіцы без ападкаў. Уначы прагназуецца плюс 12-14, удзень — 26-28 градусаў са знакам плюс. У панядзелак у Мінску без істотных ападкаў. Тэмпература паветра ўначы будзе плюс 14-16, удзень — плюс 27-29 градусаў.
Тэмпература вады ў рэках і вадаёмах Беларусі ў бліжэйшыя дні складзе плюс 14-21 градусаў.