У выніку падзення дрэў на чыгунку затрымліваліся дзясяткі пасажырскіх цягнікоў

Дрэвы падалі і на аўтадарогі

Дрэвы падалі і на аўтадарогі / mchs.gov.by

У Беларусі выніку падзення дрэў на чыгунку затрымліваліся 26 пасажырскіх цягнікоў (да 2 гадзін 28 хвілін). Такія здарэнні ў сераду былі ў Віцебскай (5), Гродзенскай (1) і Мінскай (20) абласцях. Дарэчы, дрэвы прыбіралі і з чыгункі, і з аўтадарог, паведамляюць ратавальнікі.

19 чэрвеня моцны вецер нарабіў бяды на Гродзеншчыне. У Зэльвенскім і Слонімскім раёнах пацярпелі 6 населеных пунктаў, дзе былі пашкоджаны дахі 47 жылых дамоў, 2 аб'ектаў сацкультбыту і 4 сельскагаспадарчых будынкаў. У Гродзенскай, Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай абласцях, а таксама ў Мінску было 73 выпадкі падзення дрэў, пашкоджаны 5 аўтамабіляў. Каля вёскі Беражкі на Зэльвеншчыне загінула жанчына. У Мінску з-за моцнага дажджу былі падтопленыя два ўчасткі дарог, там на больш за гадзіну спыняўся грамадскі транспарт.

Энергетыкі паведамляюць, што святло знікала ў 571 населеным пункце (найбольш у Мінскай вобласці — 324). Аднаўленчыя працы працягваюцца. Раніцай без электрычнасці заставаліся 117 населеных пунктаў (найбольш у Мінскай вобласці).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі