У вёсцы пад Полацкам ад свечкі загарэлася стогадовая капліца (фота)

Амаль апоўначы 6 траўня загарэлася капліца на могілках ў вёсцы Мышчана Полацкага раёна. Будынак лічыцца гістарычнай каштоўнасцю.
Ратавальнікаў вызвалі мінакі, што выпадкова апынуліся ля могілак і заўважылі, што з капліцы ідзе дым. Супрацоўнікам МНС хапіла некалькіх хвілін, каб патушыць пажар. Праўда, замок на дзвярах ратавальнікам давялося ўскрываць пры дапамозе спецыяльнай тэхнікі.

Цагляная капліца, пабудаваная ў 1910 годзе, ад агню не пацярпела, згарэў толькі самаробны драўляны стол. На ім, як мяркуецца, і было тое, што стала прычынай пажару.

Выратавальнікі лічаць, што нехта пакінуў на стале запаленую свечку. Міліцыянты, якія займаюцца праверкай, глядзяць на сітуацыю больш празаічна – маўляў, бамжы залезлі ды кінулі недакурак.


Фота: Radzima.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі