У вытворцы жуйкі Orbit у Расіі праблемы — няма кампанентаў
Завод па вытворчасці жуйкі Orbit у Санкт-Пецярбургу / ТАСС
У вытворцы жуйкі Orbit — амерыканскай кампаніі Mars — у Расіі з'явіліся праблемы. Адразу некалькі крыніцаў газеты "Коммерсант" у гандлёвых сетках паведамілі, што кампанія не адгружае новыя партыі. Прычына можа палягаць у недахопе імпартных інгрэдыентаў. Выданне выказала меркаванне, што гаворка пра гумовую аснову для жуйкі з сінтэтычных палімераў. Яна магла трапіць пад санкцыі ЕС.
У гандлёвых сетках кажуць, што Mars папярэджваў пра скарачэнне асартыменту Orbit праз праблемы з інгрэдыентамі і змяненні ў ланцужку паставак.
У Расіі ў Mars дзесяць фабрык. Жуйку Orbit выпускаюць на пляцоўцы ў Санкт-Пецярбургу. Пры гэтым, паводле звестак "Коммерсанта", Orbit фармуе большую частку продажаў жуйкі ў Расіі. Астатнюю долю дзеляць Dirol і Mentos.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.