У ягады і грыбы ў Беларусь пачнуць пускаць украінцаў
З 1 ліпеня на беларуска-украінскай мяжы пачынаецца сезонны пропуск грамадзян.
Пра гэта паведамляе Дзяржаўная памежная служба Украіны. Жыхары 10 памежных населеных пунктаў Ракітнеўскага раёна Ровенскай вобласці змогуць перасякаць мяжу і збіраць чарніцы, журавіны і грыбы на тэрыторыі Палескага лясгаса Беларусі. Пераход мяжы будзе адбывацца ў трох месцах пропуску: "Познань", "Дроздынь" і "Бярозавае".
Дамоўленасць аб сезонным пропуску украінцаў была дасягнута паміж урадамі і пагранічнымі ведамствамі Украіны і Беларусі для перадухілення масавых парушэнняў мяжы.
У мінулым годзе за сезон збору ў Беларусь было прапушчана больш за 83 тысячы украінцаў.