Украінак асудзілі за кантрабанду марганцоўкі з Беларусі

За спробу кантрабанды з Беларусі 2,5 кілаграмаў марганцоўкі ўкраінкі былі асуджаныя да пяці гадоў пазбаўлення волі ўмоўна. Ва Украіне марганцоўка аднесена да прэкурсораў для вырабу наркотыкаў.



Жанчыны былі затрыманыя ў жніўні 2012 года падчас перасячэння беларуска-украінскай мяжы. У часе дагляду асабістых рэчаў украінскія памежнікі  выявілі схаваны ў спартыўных торбах і расфасаваны ў поліэтыленавых пакетах перманганат калію. Усяго было канфіскавана 456 пакетаў. Кантрабандысткі планавалі рэалізаваць марганцоўку на тэрыторыі Украіны, паведамляе rivnepost.rv.ua.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі