У Японіі хор мабільнікаў праспяваў гімн Еўрасаюза (відэа)
Знаўцы кажуць, што гаджэты бездакорна выканалі фінал славутай Дзявятай сімфоніі Людвіга вана Бетховена.
У Японіі хор з трохсот мабільнікаў і планшэтаў праспяваў гімн Еўрапейскага саюза — славутую “Оду Радасці” на музыку Людвіга вана Бетховена. Распрацоўшчыкі сінхранізавалі для гаджэтаў знакаміты хор з фінальнай часткі Дзявятай сімфоніі, паведамляе ўкраінскі канал ТСН.
Кожная прылада мела свой твар і голас. Размеркаванне галасоў было традыцыйным: сапрана, альты, тэнара і басы.
Знаўцы сцвярджаюць, што выкананне музыкі Бетховена было бездакорным.