У заапарку бачылі абезгалоўленых звяркоў, якімі кармілі драпежнікаў (фота 18+)

У заапарку бачылі абезгалоўленых звяркоў, якімі кармілі драпежнікаў (фота 18+)

У мінскім заапарку ў клетках драпежнікаў пабачылі парэшткі дробных звяркоў, якімі кармілі гадаванцаў. Працэс кармлення адбываўся ў прысутнасці наведнікаў, сярод якіх былі дзеці. Адна з наведніц пабачыла абезгалоўленыя тушкі, якія нагадвалі звычайных катоў, і зрабіла фотаздымкі.

У каментары TUT.by супрацоўнікі заапарка патлумачылі, што драпежнікаў кармілі зайцамі, бо гэта натуральная для іх ежа. Для нармальнай жыццядзейнасці дзікай жывёлы яна павінна атрымліваць натуральны корм. Тое ж тычыцца і драпежных птушак арлоў, якіх кормяць цёплым мясам.

Што да працэсу кармлення, то зрабіць яго нябачным для наведнікаў немагчыма, бо жывёлы павінны атрымліваць ежу двойчы на дзень, іначай заапарк давядзецца зачыніць.

Апроч зайцаў драпежнікам даюць бітых марскіх свінак, пацукоў і мышэй. У спецыяльным аддзеле, віварыі, гадуюць мышэй, якія ідуць на корм жывёлам.

У заапарку бачылі абезгалоўленых звяркоў, якімі кармілі драпежнікаў (фота 18+)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі