У затрыманні губернатара Бялых знайшоўся "беларускі след"

У затрыманні губернатара Бялых знайшоўся "беларускі след"

У справе затрыманага Мікіты Бялых, губернатора Кіраўскай вобласці Расіі, знайшоўся "беларускі след", піша lenta.ru.

Як паведамлялася раней, губернатара затрымалі ў пятніцу, 24 чэрвеня, пры атрыманні хабару. СМІ паведамлялі, што гаворка ідзе пра 400 тысяч еўра.

Крыніца, блізкая да следства, распавяла журналістам, што затрымалі чыноўніка пры атрыманні пакета з бутэлькай віна і 150 тысячамі еўра. Гэта быў ужо трэці транш хабару.

Першую частку хабару чыноўнік атрымаў у траўні 2014 года ад грамадзяніна Беларусі Альберта Ларыцкага, былога чальца савета дырэктараў "Нававяцкага лыжнага камбіната". Паводле звестак СМІ, Ларыцкі быў фактычным кіраўніком гэтага прадпрыемства.

Пазней Бялых было перададзена яшчэ 50 тысяч еўра.

Паведамляецца, што грошы кіраўнік Кіраўскай вобласці прасіў "за заступніцтва".

Расійскія СМІ пішуць, што Ларыцкага затрымалі ў Маскве летам 2015 года. Зараз ён, як і Бялых, знаходзіцца ў ляфортаўскім СІЗА ў Маскве. Яго вінавацяць у махлярстве ў асабліва буйным памеры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі