У Жабінкаўскім раёне школьніца расплацілася за гарэлку фальшывай купюрай

Фальшывай 100-тысячнай купюрай расплацілася 17-гадовая школьніца з Жабінкі за набытыя дзве бутэлькі гарэлкі. Пра гэта ў міліцыю заявіла жыхарка вёскі Вялікія Якоўчыцы, якая ёй і прадала алкаголь.
Як паведамляе БЕЛТА, праваахоўнікі высветлілі, што фальшыўку вырабіла іншая 17-гадовая школьніца з дапамогай сканера і фотапрынтара. У яе кватэры быў праведзены ператрус. Распачатая крымінальная справа па артыкуле "Махлярства", які прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да трох гадоў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі