У жахлівай аўтааварыі з 46 чалавек выжыла толькі васьмігадовая дзяўчынка

Аўтобус пасля падзення загарэўся

Аўтобус пасля падзення загарэўся / Reuters

У жахлівай аўтааварыі з 46 чалавек выжыла толькі васьмігадовая дзяўчынка, у яе сур'ёзныя траўмы. У паўднёваафрыканскай правінцыі Лімпапо з моста ўпаў аўтобус з паломнікамі з Батсваны. Мяркуецца, што вадзіцель раптоўна страціў кіраванне, і аўтобус урэзаўся ў агароджу, праламіў яго і ўпаў у цясніну з вышыні 50 метраў. Перад гэтым дзяўчынку выкінула з аўтобуса, паведамляе "Бі-Бі-Сі".

Трагедыя адбылася прыкладна ў 300 км на поўнач ад Ёханэсбурга. Толькі некаторых з загінулых удалося ідэнтыфікаваць — аўтобус пасля падзення загарэўся.

У жахлівай аўтааварыі з 46 чалавек выжыла толькі васьмігадовая дзяўчынка

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі