У Жалудку прайшоў фестываль кветак (фота)

Дэфіле ў касцюмах з жывых кветак і дзесяткі творчых кампазіцый з мясцовых раслін, гародніны і садавіны можна было ўбачыць у нядзелю, 16 жніўня, на фестывалі у пасёлку Жалудок на Гродзеншчыне.

Ужо 8-ы раз на свяце сабраліся дзясяткі творчых людзей, каб паказаць, як незвычайна можна выкарыстоўваць мясцовы ўраджай для добраўпарадкавання або ўпрыгажэння рэчаў вакол сябе. Па выніках конкурсаў там выбралі лепшыя кветкавыя кампазіцыі, лепшы кветнік і ландшафтны дызайн, а таксама гаспадыню фестывалю.

Каб госці не засумавалі, іх забаўлялі выступленнямі творчых калектываў, выставай-кірмашом сувеніраў і кандытарскіх вырабаў. На свяце можна было зрабіць мноства карысных пакупак, у тым ліку купіць мёд, гародніну, садавіну, лекавыя травы.

Для тых, хто вырошчвае кветкі ці вырашыў упрыгожыць свой участак, фларысты правялі майстар-клас і далі неабходныя парады. Таксама ўрокі можна было атрымаць і ў рамеснікаў.

Падчас фестывалю працавалі дзіцячая і спартовая пляцоўкі, а вечарам прайшлi канцэрт і дыскатэка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі