У жаночай эстафеце беларускія біятланісткі занялі пятае месца
14 студзеня на 6-м этапе Кубка свету па біятлоне ў Рупольдынгу прайшла жаночая эстафета. Беларуская зборная заняла толькі 5-е месца.
Ірына Лешчанка стартавала першай, яна зашмат часу патраціла на стральбу, перадала эстафету 8-й. Аднак Дзінара Алімбекава выйшла на першае месца. Яе змяніла Алена Кручынкіна, якая трымалася на другім месцы, але бліжэй да фінішу яе сталі пакідаць сілы — прыйшла трэцяй з адставаннем ад лідара на 36 секундаў. На жаль, у Ганны Сола ў гэты вечар было кепска і са стральбой, і з хуткасцю на лыжні. Таму барацьбы за медалі не атрымалася. У першай тройцы Францыя, Швецыя і Расія. У беларускай зборнай +1.27,8.
15 студзеня эстафета пройдзе ў мужчын, пачатак у 16:30. На 16 студзеня запланаваныя гонкі пераследу: у 14:45 пачнецца жаночая, а ў 16:45 — мужчынская.
This is starting to look very good for @FedFranceSki - but the tables have turned for Belarus with Sola struggling in the prone!
— BMW IBU World Cup (@IBU_WC) January 14, 2022
Watch live on https://t.co/Jw2DHhXhvq or follow on the IBU App! pic.twitter.com/YhoABw1Njo
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.