У Жлобінскім раёне пры аварыі на мосце праз Дняпро пацярпелі 10 аўтамабіляў

У Жлобінскім раёне пры аварыі на мосце праз Дняпро пацярпелі 10 аўтамабіляў

У Жлобінскім раёне пры аварыі на мосце праз Дняпро пацярпелі 10 аўтамабіляў.

Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Гомельскую ДАІ, пачатак гэтым сутыкненням паклаў кіроўца аўтамабіля "Мэрсэдэс". Ён не справіўся з кіраваннем машыны на слізкай дарозе і ўрэзаўся ў агароджу моста. За ім сутыкнуліся чатыры легкавікі, якія ехалі следам. Пасажыр аднаго з пацярпелых аўтамабіляў вырашыў выставіць знак аварыйнага прыпынку.

Яго пабачыў кіроўца легкавога аўтамабіля з паўпрычэпам і рэзка затармазіў. За ім рухаўся грузавік МАЗ, які таксама пачаў тармазіць, але сутыкнуўся з прычэпам легкавіка, а потым урэзаўся ў агароджу моста. Лік пацярпелых папоўнілі тры аўтамабілі, якія няўдала спрабавалі аб'ехаць месца ДТЗ. На шчасце, ніхто з людзей не пацярпеў.

Паводле версіі відавочцаў, якую пераказвае onliner.by, першай перашкодай на мосце стаў прычэп, напоўнены ёмістасцямі з палівам. Ён адчапіўся ад машыны, якая гэтага не заўважыла і з'ехала. Астатнія аўтамабілісты спрабавалі аб'ехаць небяспечную перашкоду, але іх заносіла на абледзянелым мосце. Гэта і стала прычынай шэрагу аварыяў.

Дарэчы, інспектары ДАІ склалі пратакол на службовую асобу ДЭУ №47 за парушэнне правілаў утрымання дарог у бяспечным для руху стане.

Фота: onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі