У жніўні золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі на 216 млн долараў

У жніўні золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі на 216 млн долараў

У жніўні золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі на 216,2 млн долараў альбо на 3,1%. На 1 верасня яны складалі $7 млрд 246,4 млн (паводле папярэдніх дадзеных), інфармуе прэс-служба Нацбанка. У ліпені ЗВР выраслі на 198,8 млн долараў ці на 2,9%.

Адзначаецца, што росту міжнародных рэзервовых актываў у мінулым месяцы паспрыяла пакупка валюты на Беларускай валютна-фондавай біржы, паступленне ў бюджэт валюты, у тым ліку ад продажу на ўнутраным рынку аблігацый, ад збірання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі