У Жодзіна затрымалі актывіста АГП
Дзмітрый Кавалгін раздаваў улёткі на прахадной БелАЗа.
Калі актывісты ўжо фактычна скончылі раздачу, з’явіліся міліцыянты. Яны затрымалі Дзмітрыя Кавалгiна, які стаяў найбліжэй да прахадной, паведамляе “Радыё ”Свабода”. У пастарунку, куды адвезлі актывіста, гавораць, што зараз высвятляюць усе акалічнасці.
Лідар АГП Анатоль Лябедзька лічыць, што падставаў для затрымання не было. “Ніякіх падставаў для затрымання няма. Мы будзем тут грукаць у дзверы, каб адпусцілі. Улада больш за ўсё баіцца камунікацыі апазіцыі з людзьмі, шчырых адкрытых размоваў з людзьмі на вострыя тэмы”, - гаворыць ён.