У Жодзіне загінула жанчына — яе футра заціснулі дзверы аўтобуса.

Рэйсавы аўтобус у Жодзіне / zhodinonews

Рэйсавы аўтобус у Жодзіне / zhodinonews / zhodinonews

У Жодзіне пасажырка загінула пад коламі аўтобуса №4, калі спрабавала выцягнуць заціснутае дзвярыма футра. Кіроўца, не пераканаўшыся ў бяспецы пасажыраў, пачаў рух, піша @borisov_mp.

Хуткая дапамога, якая прыехала, не змагла выратаваць пасажырку — ад атрыманых траўм 82-гадовая жанчына памерла.

У дачыненні да 61-гадовага кіроўцы аўтобуса СК узбудзіў крымінальную справу па ч.2 арт. 317 (парушэнне правілаў дарожнага руху асобай кіроўцы транспартным сродкам, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека). Праводзіцца шэраг экспертых з прыцягненнем адмыслоўцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі