У жыхара Лунінецкага раёна міліцыя забірала на экспертызу кухонныя сякеры
У жыхара Лунінецкага раёна забіралі на экспертызу... кухонныя сякеры. Спецыялісты высвятлялі, ці не з'яўляюцца яны халоднай зброяй і прыйшлі да высновы, што небяспекі няма, мужчына можа імі карыстацца на сваёй кухні.
А вось штык да вінтоўкі Мосіна ўзору 1891 года халоднай зброяй прызналі. Штык да французскай вінтоўкі 1874 года такой ужо не з'яўляецца.
Усе згаданыя прадметы былі забраныя міліцыянерамі падчас агляду дома ў аграгарадку Лунін. Экспертыза праводзілася ў Пінскім міжраённым аддзеле Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, паведамляе sudexpert.gov.by.
На фоне перастрэлкі паміж сілавікамі і айцішнікам у Беларусі праходзіць аперацыя "Арсенал" па "выяўленні незаконнай зброі". За дзевяць месяцаў 2021 года міліцыя забрала ў беларусаў каля 2 тысяч адзінак агнястрэльнай зброі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.