У жыхара Віцебска знайшлі амаль 500 патронаў
Непрацуючы жыхар Віцебска захоўваў 475 малакаліберных патрона, паведамляецца на сайце Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі. Віцебскі гарадскі аддзел Следчага камітэта распачаў у дачыненні да мужчыны крымінальную справу па ч.2 арт.295 КК РБ (незаконнае захоўванне патронаў).