У жылым доме ў Полацку ўзарвалася самаробнае выбуховае прыстасаванне (фота)
Здарэнне адбылося ўначы 8 жніўня ў аднапавярховым доме па вуліцы Буйніцкага.
Як паведамляе прэс-служба МНС, у выніку выбуху ў драўляным доме была пашкоджаная частка вонкавай сцяны і цаглянага падмурка. Мяркуецца, што прычынай выбуху стала самаробнае выбуховае прыстасаванне.
Следчы камітэт праводзіць праверку, інфармуе БЕЛТА.
Фота — mchs.gov.by