У Жыткавічах міліцыянты ліквідавалі наркапрытон
Жыхар Жыткавічаў на Гомельшчыне стварыў у сваёй кватэры наркапрытон. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавёў намеснік начальніка Жыткавіцкага РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Уладзімір Васіленка.
Утрымальнікам наркапрытону стаў непрацуючы 48-гадовы мужчына. У сваёй кватэры ён вырабляў і дазваляў спажываць небяпечны наркотык — опій. Пры гэтым мужчына сам шукаў кліентаў.
Паводле інфармацыі праваахоўнікаў, раней мужчыну неаднаразова прыцягвалі да адказнасці за маёмасныя злачынствы. У жніўні 2016 года на мужчыну пачалі крымінальную справу за незаконны абарот наркотыкаў. Падчас расследавання гэтай справы міліцыянты і выявілі наркапрытон.
На жыхара Жыткавічаў пачалі яшчэ адну крымінальную справу — за арганізацыю або ўтрыманне прытонаў для спажывання наркатычных сродкаў. Мужчыну ўзялі пад варту.