У зонах адсялення на Гомельшчыне скарачаецца колькасць КПП

На тэрыторыі зонаў адсялення ў Гомельскай вобласці скарачаецца колькасць кантрольна-прапускных пунктаў, але стане больш маршрутаў аўтапатрулявання. Як паведамляе БелаПАН, пункты пропуску з часам будуць цалкам ліквідаваныя ў зонах адчуджэння, а ў 30-кіламетровай зоне адсялення яны застануцца.

Адзначым, што на тэрыторыі зоны адсялення ў Чачэрскім, Веткаўскім і Добрушскім раёнах амаль штодня міліцыянты затрымліваюць прадпрымальнікаў-нелегалаў, якія перавозяць у Расію металалом (расійскія закупачныя цэны на гэтую прадукцыю вышэйшыя за беларускія). Калі раней у іх канфіскоўвалі аўтамабілі, дык цяпер кантрабандыстам пагражае толькі штраф.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі