У ЗША асуджаная яшчэ адна настаўніца за сэкс з вучнямі (відэа)
36-гадовая Брыяна Алціс атрымала 30 гадоў зняволення.
У ЗША асуджаная яшчэ адна настаўніца за сэкс з вучнямі. У штаце Юта на 30 гадоў за краты адпраўленая 36-гадовая Брыяна Алціс, якая працавала настаўніцай англійскай мовы ў старэйшай школе Дэвіс у горадзе Кейсвіл. Як піша The Dail Mail, у жанчыны былі інтымныя адносіны з двума 16-гадовымі юнакамі і адным 17-гадовым. Яе арыштавалі пасля таго, як адзін з хлопцаў распавёў пра сэкс з настаўніцай.
Муж Алціс падаў на развод, ён спрабуе аформіць апякунства над іх сумесным дзіцём. Настаўніца пайшла на супрацоўніцтва са следствам, яна прызнала сваю віну, паабяцала больш нічога падобнага не рабіць. Праз два гады яе могуць памілаваць.
Як паведамляла Еўрарадыё, нядаўна ў ЗША была асуджана на 22 гады турмы 30-гадовая настаўніца Джэніфер Фічтэр, якая таксама мела інтым з трыма старшакласнікамі.
Што будзе ў Беларусі з настаўніцай, якая займаецца сэксам з вучнямі
Фота: The Dail Mail