У ЗША памёр "пяты бітл" Эндзі Уайт

У ЗША памёр "пяты бітл" Эндзі Уайт

У ЗША ў горадзе Колдуэл (штат Нью-Джэрсі) на 86-м годзе жыцця памёр "пяты бітл" Эндзі Уайт. Здарылася гэта яшчэ 9 лістапада. Шатландскі барабаншчык у 1962-м прымаў удзел у запісе песень (замяніў Рынга Стара) легендарнага The Beatles — "Love Me Do" і "P.S. I Love You". Мяркуецца, што ён мог удзельнічаць і ў запісе дэбютнага альбома "Please Please Me" (1963). З-за гэтага Уайта і называлі "пятым бітлом".

Вядома, што Эндзі Уайт нядаўна перанёс інсульт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі