У ЗША знайшлі капсулу з 220-гадовым пасланнем (фота, відэа)

У амерыканскім Бостане знайшлі медную капсулу, якая была замуравана ў сценах будынка мясцовага заканадаўчага сходу ў 1795 годзе. Спецыялістам спатрэбіліся чатыры гадзіны, каб яе адчыніць.

Як інфармуе Boston Globe, там ляжалі пяць складзеных асобнікаў газет таго часу, 23 манеты (самая ранняя датавана 1652 годам), медаль з выявай першага прэзідэнта ЗША Джорджа Вашынгтона і шэраг дакументаў. Адзначаецца, што ўсе яны добра захаваліся.

Варта адзначыць, што капсулу знайшлі выпадкова. У канцы мінулага года рабочыя рамантавалі вадаправод і натрапілі на замураваны ў сцяне прадмет. Супрацоўнікі Музея выяўленчых мастацтваў Бостана паведамілі, што капсулу пакінулі для нашчадкаў героі вайны за незалежнасць ЗША Сэмюэл Адамс і Пол Рэвір.

Фота: bostonglobe.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі