U2 паралізавалі берлінскае метро спантанным канцэртам (відэа)
Ірландскі гурт U2 сабраў берлінцаў на бясплатны канцэрт на станцыі метро. Акцыя была прымеркаваная да выхаду новага альбома музыкаў, які атрымаў назву “Songs Of Experience”. Спачатку Бона і Эдж прайшліся па вагонах і павіталі пасажыраў, пасля чаго выйшлі на платформу станцыі "Нямецкая опера" і выканалі некалькі кампазіцый пад гітару.
Рух метро пры гэтым не спыняўся, таму Бона сустракаў новыя цягнікі спевамі ў адкрытыя дзверы. Гэта выклікала неверагоднае захапленне ў пасажыраў. Нягледзячы на тое, што імправізаваны канцэрт быў бясплатны, музыкі паклалі гітарны футляр з надпісам "Калі ласка, дапамажыце чаявымі! Дзякуй!". Пасля міні-канцэрта музыкі сфатаграфаваліся з публікай і пагутарылі са сваімі прыхільнікамі.