U2 плануюць прадаць VIP-квіткі на свой сусветны тур на 12 мільёнаў долараў

Ірландскія рокеры U2 плануюць ахвяраваць частку прыбытку ад свайго сусветнага тура на дабрачыннасць, перадае Lenta.ru.
Бона і кампанія разлічваюць атрымаць каля 12 мільёнаў долараў ад аўкцыёну па продажы квіткоў у VIP-зону і накіраваць іх вядучым арганізацыям па барацьбе са СНІДам.

Сусветнае турнэ U2 у падтрымку новага альбома “No Line On The Horizon” стартуе 30 чэрвеня ў Барселоне. За лета рокеры аб'ездзяць з канцэртамі Еўропу, а ў верасні працягнуць гастролі ў Амерыцы.

Дарэчы, вялікая частка “простых” квіткоў на канцэрты еўрапейскага тура была прададзеная ўжо ў першыя дні пасля паступлення ў продаж.

Фота: U2.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі