Удзельнікі Еўрамайдана блакуюць працу Кабміна. ФОТАРЭПАРТАЖ

Яны перакрылі падыходы і не прапускаюць супрацоўнікаў гэтых ўстаноў на працу.



Разам з тым, да Кабінета міністраў сцягнутыя падраздзяленні "Беркута" і ўнутраных войскаў.

Пратэстоўцы вярнуліся да Кабміну раніцай у панядзелак. Адначасова яны працягваюць блакаваць пад'езды да Адміністрацыі прэзідэнта.

Урадавыя будынкі ахоўваюць міліцыянты. Сутычак з дэманстрантамі пакуль няма. Абодва бакі паводзяць сябе карэктна.

Колькі працягнуцца пратэсты - невядома. 3 снежня Вярхоўная Рада не змагла адправіць прэм'ера Азарава ў адстаўку.

У якасці барыкадаў ля будынка Кабміна міліцыя выкарыстоўвае аўтобусы - імі перагароджаныя ўсе падыходы.

Вялікая частка мітынгуючых патэстуе ў Кіеве ўжо некалькі дзён - людзі ратуюцца ад холада цёплай вопраткай, а ад дубінак "Беркута" - шлемамі.

Арганізатары пратэстаў пільна сочаць за з'яўленнем правакатараў і нейтралізуюць іх.

У цэнтры Кіева амаль няма міліцэйскіх патрулёў - усе праваахоўнікі накіраваныя на абарону ўрадавых будынкаў.

Прайсці праз кардоны апазіцыі і міліцыі можна па пасведчаннях прэсы і дэпутата.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі