Удзельнікі ЕўрАзЭС будуць дамаўляцца наконт экспарту збожжа

17-18 жніўня ў Маскве пройдуць паседжанні Інтэграцыйнага камітэту ЕўрАзЭС і Камісіі Мытнага саюза, паведамляе БелаПАН. Удзельнікі паседжання абмяркуюць шэраг актуальных пытанняў, датычных функцыянавання Мытнага саюза. Напрыклад, будзе разглядацца пытанне пра ўжыванне спецыяльных абарончых, антыдэмпінгавых захадаў на адзінай мытнай тэрыторыі. Таксама на разгляд вынесуць прапанову Расіі забараніць экспарт мукі і збожжа ў Беларусі і ў Казахстане. Такую часовую забарону, да 31 снежня 2010 года ўвяла Расія.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі