Удзельнікі Народнага рэферэндума звернуцца да Лукашэнкі
Яны хочуць, каб кіраўнік дзяржавы прызначыў рэферэндум.
Палата прадстаўнікоў не стала выносіць на абмеркаванне прапановы, сабраныя апазіцыянерамі.
“Мы да апошняга дня чакалі рашэння Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Аднак дэпутаты не знайшлі ў сабе смеласці нават паставіць пытанне прызначэння рэферэндума на галасаванне”, — гаворыцца ў заяве ініцыятараў “Народнага рэферэндума”.
Цяпер ініцыятары кампаніі прапануюць усім жадаючым звярнуцца да кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі з просьбай да канца лютага склікаць пазачарговую сесію парламента і ўсё ж абмеркаваць на ёй магчымасць рэферэндума.
На думку кіраўніка Партыі БНФ Аляксея Янукевіча, калі рэферэндум будзе прызначаны, гэта стане вялікай перамогай апазіцыі. А яго легітымнасць пракантралюе ссам народ, мяркуе Янукевіч: “Калі рэферэндум будзе прызначаны, то яго законнасць пракантралюе сам народ”.
Узор звароту можна знайсці на сайце “Народнага рэферэндума”.
Фота — vitebskspring.org