Удзень 12 студзеня ў Беларусі будзе ад 1 да 7 градусаў марозу

Удзень 12 студзеня ў Беларусі будзе ад 1 да 7 градусаў марозу

12 студзеня ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты, паведамляе Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Уначы ў многіх раёнах пройдзе невялікі снег, днём чакаецца ўмераны снегапада, слабая завея. У заходніх раёнах краіны сіноптыкі прагназуюць мокры снег.

У асобных раёнах Беларусі чакаецца слабы туман, на дарогах галалёдзіца. Вецер будзе паўднёвы ўмераны, днём па захадзе парывісты.

Тэмпература паветра ўначы будзе ад 5 да 10 градусаў марозу. Па захадзе Беларусі пры праясненнях прагназуюцца маразы да -13. Удзень слупок тэрмометра будзе паказваць -1...-7 градусаў, у заходніх раёнах — каля нуля.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі