Угоншчыкі егіпецкага самалёта вызвалілі амаль усіх пасажыраў
Угоншчыкі самалёта A320, які прызямліўся ў Ларнацы на Кіпры, вызвалілі амаль усіх пасажыра , якія былі на борце. Выключэнне склалі чатыры замежнікі. Таксама на борце засталіся чальцы экіпажа. Пра гэта гаворыцца ў заяве авіякампаніі EgyptAir, перадае Reuters.
Вызваленне адбылося пасля перамоваў з угоншчыкам або ўгоншчыкамі. Як адзначае РБК, дагэтуль няма дакладнай інфармацыі пра колькасць зламыснікаў.
Самалёт Airbus A320 авіякампаніі EgyptAir ляцеў з Александрыі ў Каір і быў захоплены раніцай у небе над Егіптам. Угоншчыкі прымусілі пасадзіць самалёт у аэрапорце кіпрскага горада Ларнака. Паводле папярэдніх звестак, адзін угоншчык пагражаў лётчыкам узарваць пояс смяротніка.