Указ аб адраснай падтрымцы пазбавіў сельскіх школьнікаў аўтобуса
У прэзідэнцкім указе аб адраснай сацыяльнай падтрымцы на першы погляд, усё добра: “Дзеці з сельскай мясцовасці, якія навучаюцца ва ўстановах…, змогуць бясплатна ездзіць да месца навучання на аўтамабільным пасажырскім транспарце рэгулярнага міжгародняга паведамлення ў перыяд з 1 верасня па 30 чэрвеня".
На самой жа справе, міжгародніх маршрутаў праз вёскі праходзіць няшмат. Таму дзеці цяпер вымушаны ездзіць на прыгарадных аўтобусах… за поўны кошт. Альбо пешшу крочыць да школы 3-4 кіламетры.
Спецыяліст аддзела адукацыі Баранавіцкага райвыканкама запэўнівае Еўрарадыё, што мясцовыя ўлады знайшлі выхад з няпростай сітуацыі:
“Мы будзем з раённага бюджэту даплочваць аўтапарку за падвоз навучэнцаў. Дагавор з ім складаем. Рашэнне выканкаму падпісанае. Вось яшчэ толькі старшыня пакуль не падпісаў”.
Тым часам начальнік фінансава-эканамічнага ўпраўлення “Мінсктранса” Ганна Міхайлоўская паведаміла Еўрарадыё, што да іх звяртаюцца дарэктары школ і кіраўнікі адміністрацый пачатковай адукацыі з просьбай аплачваць па безнаяўным разліку праезд школьнікаў на прыгарадных аўтобусах.