Украіна адмовілася ад расійскай гуманітарнай дапамогі

Раней расійскае знешнепалітычнае ведамства даслала ноту ў Кіеў з інфармацыяй пра намер накіраваць бежанцам на ўсходзе Украіны дапамогу.

Меркавалася, што грузавыя аўтамабілі накіруюць 28 чэрвеня ў Луганск, Данецк, а таксама іншыя рэгіёны, дзе знаходзяцца бежанцы. Масква папрасіла паспрыяць гэтай акцыі, перадае ВВС.

Аднак Кіеў адмовіў у гэтай просьбе, спаслаўшыся на статут ААН. Згодна з гэтым дакументам, бежанец — гэта асоба, якая можа “у сілу абгрунтаваных асцярогаў стаць ахвярай пераследу па прыкмеце расы, веравызнання, грамадзянства або палітычных перакананняў, знаходзіцца па-за межамі краіны сваёй грамадзянскай прыналежнасці і не можа карыстацца абаронай ураду гэтай краіны”.

“Улічваючы той факт, што Данецкая і Луганская вобласці, як і Аўтаномная Рэспубліка Крым, з’яўляецца неад’емнай часткай Украіны, у адпаведнасці з вышэйазначанымі міжнароднымі дакументамі грамадзяне Украіны, якія знаходзяцца на гэтай тэрыторыі, не могуць у прынцыпе мець статус бежанцаў”, — заявілі ва ўкраінскім МЗС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі