Украіна не пусціла Расію назіраць за прапампоўкай нафты ў Беларусь
Украіна не дазволіла назіральнікам расійскай кампаніі "Транснафта" прысутнічаць пры выпрабавальнай прапампоўцы нафты па нафтаправодзе Адэса — Броды ў аверсным рэжыме. Пра гэта, па звестках БелаПАН, паведаміў афіцыйны прадстаўнік кампаніі Ігар Дзёмін.
"Транснафта" накіроўвала афіцыйныя лісты Ўкраіне і Беларусі з просьбай дапусціць назіральнікаў. Украінскі бок адказаў, што справіцца самастойна, кажа Дзёмін. Што да Беларусі, то яна запрасіла назіральніка "Транснафты" прысутнічаць на нафтапампавальнай станцыі Міхалкі ў Мазыры.
У расійскай кампаніі лічаць, што паколькі нафтаправод Адэса — Брлды з'яўляецца часткай адзінай сістэмы трубаправодаў, то магчымыя праблемы з яго пераводам у аверсны рэжым могуць негатыўна адбіцца на ўсёй сістэме. У тым ліку яны могуць пагражаць пастаўкам расійскай нафты па нафтаправодзе "Дружба" ў Еўропу.