Украіна падала на Расію ў Еўрапейскі суд за вывезеных дзяцей-сірот
Пра гэта паведаміў на брыфінгу міністр юстыцыі Украіны Павел Пятрэнка.
Па яго словах, якія перадае УНІАН, Мінюст Украіны падрыхтаваў і падаў заяву ў Еўрапейскі суд па правах чалавека. Украіна хоча, каб Расія перадала захопленых дзяцей-сірот украінскім дыпламатам, якія знаходзяцца ў Растоўскай вобласці. Па словах міністра, расійскі бок парушыў шэраг міжнародных дамоваў, якія тычацца абавязанняў дзяржаў не прымаць меры па гвалтоўным вывазе асоб і не патураць тэрарыстам.
Таксама Украіна таксама чакае жорсткую рэакцыю ад Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, Еўрапейскага Саюза і Савета Еўропы.
Нагадаем, што 12 чэрвеня баевікі так званай "Данецкай народнай рэспублікі" захапілі аўтобус з дзецьмі.25 выхаванцаў дзіцячага дома ехалі ў Днепрапятроўскую вобласць на аздараўленне. Пасля перамоваў украінцаў з расійскімі памежнікамі і тэрарыстамі былі вызваленыя кіроўца аўтобуса, частка дзяцей і два дарослыя, якія суправаджалі дзяцей.
Потым аўтобус з украінскімі дзецьмі выявілі ў Растоўскай вобласці. У ім засталося 16 дзяцей. Па словах генконсула Украіны ў Растове-на-Доне Віталя Маскаленкіа, дзеці знаходзяцца ў пансіянаце "Данецкі" у горадзе Данецк Растоўскай вобласці.
Фота Еўрапейскага суда па правах чалавека — club.raj.ru