Украіна прызнала запазычанасць Беларусі ў 134 млн долараў
Пра гэта паведаміў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны ў Беларусі Раман Бяссмертны ў інтэрв'ю ўкраінскай газеце "Левый бераг". "Сума запазычанасці зафіксаваная ў міждзяржаўных перамовах і прызнаная ўкраінскім бокам. Цяпер трэба шукаць механізм вырашэння гэтага пытання. На сёння гэтая сума складае 134 млн долараў. Дыскусія вялася складаная, называлі розныя лічбы - ад 300 да 50 мільёнаў, але названая мной лічба некалькі раз фіксавалася ў дакументах. Відавочна, нам прыйдзецца вырашаць гэтую сітуацыю", - адзначыў украінскі дыпламат.
Ён падкрэсліў, што беларускі бок звязвае разлікі Ўкраіны па запазычанасці з пачаткам дэмаркацыі ўкраінска-беларускай мяжы.
Бяссмертны таксама паведаміў, што адначасна Беларусь закранула пытанні, звязаныя з маёмасцю на тэрыторыі Крыма і Чарнігаўскай вобласці. Паводле яго словаў, статус аб'ектаў, на якія прэтэндуе Беларусь, на сённяшны дзень безгаспадарны. "Гаворка ідзе не толькі пра санаторыі, але і пра акваторыю, вадазборную станцыю і некаторыя іншыя - гэта некалькі будынкаў. Жыццё ідзе, дэфармуюцца вусці рэк, што адбіваецца на пытаннях маёмасці паміж дзвюма краінамі", - адзначыў амбасадар.