Украіна ўвядзе персанальныя санкцыі супраць фальсіфікатараў выбараў у Беларусі

Украіна ўвядзе персанальныя санкцыі супраць фальсіфікатараў выбараў у Беларусі

7 ліпеня Кабмін Украіны ўхваліў увядзенне персанальных санкцый супраць асоб, якія фальсіфікавалі выбары, удзельнічалі ў падаўленні мірных пратэстаў і рэпрэсіях супраць грамадзян Беларусі, піша "Грамадскае".

Кабмін лічыць неабходным увядзенне персанальных спецыяльных эканамічных ды іншых санкцый тэрмінам на тры гады да некаторых грамадзян Беларусі. Хто пад іх пападае, пакуль не ўдакладняецца. Цягам месяца санкцыйны спіс будзе перададзены на разгляд Савета нацбяспекі і абароны (СНБО). Пастанова пра тое, што санкцыі мусяць быць уведзеныя, была прынятая без абмеркавання. 

Рашэнне пра ўвядзенне абмежавальных мер супраць Беларусі абгрунтавана аналагічнымі рашэннямі Еўрасаюза ад 2 кастрычніка 2020 года і 6 лістапада 2020 года (гаворка ідзе пра першы і другі пакеты санкцый. — рэд.). У пастанове гаворыцца, што санкцыі адпавядаюць патрабаванням абароны нацыянальных інтарэсаў Украіны.

2 ліпеня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Украіна удзельнічала ў стварэнні "спячых тэрарыстычных ячэяк" у Беларусі і з яе тэрыторыі ў Беларусь паступае шмат зброі. Для гэтага кіраўнік Беларусі загадаў закрыць мяжу з паўднёвай суседкай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі