Украіна ўзмацніла кантроль за сваімі межамі праз вучэнні “Захад-2017”

Украіна ўзмацніла кантроль за сваімі межамі праз вучэнні “Захад-2017”

Дзяржаўная памежная служба Украіны ўзмацніла патруляванне межаў на ўсіх участках у сувязі з правядзеннем расійска-беларускіх вучэнняў “Захад-2017”. Як заявіў у эфіры тэлеканала “112 Украіна” памочнік кіраўніка ГПСУ Алег Слабадзян, гэтыя меры прынятыя ад пачатку верасня, межы ўзмоцненыя ў зоне АТА, на поўначы, захадзе і поўдні. Ён таксама адзначыў, што расійскія вайскоўцы пачалі прыбываць у Беларусь задоўга да саміх вучэнняў, таму трэба кантраляваць абстаноўку.

Украіна разам з многімі іншымі дзяржавамі неаднаразова выказвала занепакоенасць правядзеннем расійска-беларускіх вучэнняў. Украінскія ўлады мяркуюць, што расійскі ваенны кантынгент можа застацца ў Беларусі, а вучэнні могуць быць падрыхтоўкай да наступальнай аперацыі. Улады Беларусі неаднаразова абвяргалі такую інфармацыю.

Вучэнні «Захад-2017» пройдуць з 14 па 20 верасня. Усяго ў іх возьмуць удзел да 12 700 вайскоўцаў, з іх каля 10 тысяч — на беларускай тэрыторыі. Каля 3000 з іх — з Расіі. Плануецца задзейнічаць у манеўрах да 680 адзінак баявой тэхнікі.


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі