Украіна вярнула ў Мінск амаль 50 расіян, якія ляцелі рэйсам "Белавія"

Украіна вярнула ў Мінск амаль 50 расіян, якія ляцелі рэйсам "Белавія"

Украінскі памежнікі не прапусцілі на тэрыторыю сваёй краіны амаль 50 грамадзян Расіі, якія ляцелі з Мінска рэйсам "Белавія". Пра гэта піша tut.by са спасылкай на Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі.

Звесткі пра тое, што украінцы вяртаюць назад расіян, якія прыляцелі рэйсам "Белавія", з'явіліся ўвечары ў панядзелак. "Пачынаючы з учорашняга дня амаль пяцьдзясят чалавек вярнулі ў Мінск. Гэта закранула чатыры рэйсы "Белавія": тры ўчора і яшчэ адзін сёння. Самая шматлікая група вернутых была сёння. Калі ўчора вярнуліся 12 чалавек, то сёння — 35", — кажа афіцыйны прадстаўнік Памежнага камітэта Антон Бычкоўскі.

Па яго словах, у беларускіх памежнікаў не ўзнікала пытанняў ні да аднаго з расіян, якія ляцелі з Мінска ў Кіеў. "Прычына няпропуску не называецца. Інфармацыі ад дзяржаўнай памежнай службы Украіны па змяненні парадку перасячэння мяжы замежнымі грамадзянамі, у тым ліку Расійскай Федэрацыі, не паступала", — дадае Бычкоўскі.

Палёты паміж Украінай і Расіяй спыненыя з 25 кастрычніка 2015 года. З таго часу грамадзяне гэтых краін дабіраюцца праз іншыя дзяржавы. Найчасцей іх шлях пралягае праз Мінск.

Украінскі пасол у Беларусі Ігар Кізім пракаментаваў сітуацыю з 47 расіянамі, якія ляцелі транзітам праз Мінск у Кіеў: "Кожны памежнік мае права спытаць, з якой мэтай чалавек прыязджае ў краіну. Напэўна, гэтыя людзі не змаглі выразна растлумачыць, з якой мэтай яны прыляцелі. Не думаю, што гэта тычыцца ваеннага становішча".

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Еўразум" за 27.11:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі