Украіна выдасць від на жыхарства фатографу TUT.by Вадзіму Заміроўскаму
Украіна выдасць від на жыхарства фатографу TUT.by і БелаПАН Вадзіму Заміроўскаму. Пра гэта піша ў сацсетках Барыс Гарэцкі.
Раней стала вядома, што Заміроўскаму адмовілі ў атрыманні віду на жыхарства — праз тэхнічныя недакладнасці. Яму прапанавалі падаць дакументы нанова. Аднак некаторыя дакументы ён нанова падаць не можа — яны падпісаныя рэдактарам, арыштаваным у Беларусі, кажа сам фатограф.
Калегам з Беларускай асацыяцыі журналістаў удалося вырашыць сітуацыю.
"Толькі што мы размаўлялі з кіраўніцай Дзяржаўнай міграцыйнай службы Украіны спадарыняй Наталіяй Навуменка, якая выдатна разумее праблемы нашых калег, і знайшлі выйсце з сітуацыі, якая склалася. Дзякую за разуменне і жаданне дапамагчы", — напісаў Барыс Гарэцкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.