Украіна збіраецца ратыфікаваць Рымскі статут

Харкаўшчына пасля расійскага абстрэлу

Харкаўшчына пасля расійскага абстрэлу / t.me/dsns_telegram/

Украіна збіраецца ратыфікаваць Рымскі статут. Адпаведныя законапраекты ў Вярхоўную Раду ўнёс украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі, піша hromadske.ua.

Ратыфікацыя Рымскага статута дасць магчымасці Міжнароднаму крымінальнаму суду весці справы адносна вайсковых злачынстваў Расіі на тэрыторыі Украіны. Суд у Гаазе ўжо расследуе справы пра расійскія злачынствы ва Украіне, выдаў ордар на арышт Уладзіміра Пуціна. Але гэта адбывалася па звароце ўкраінскіх уладаў і падтрымкі пашырэння юрысдыкцыі шэрагам краін. Пасля ратыфікацыі юрыдычных перашкод для працы ў МКС не будзе. У тым ліку і па магчымых злачынствах супраць чалавечнасці, у якіх удзельнічае рэжым Аляксандра Лукашэнкі. У прыватнасці, па справе выкрадання дзяцей з акупаваных украінскіх тэрыторый.

Рымскі статут — міжнародная дамова, на падставе якой заснаваны Міжнародны крымінальны суд. Яе падпісалі 137 дзяржаў свету, уключна з Украінай, але ратыфікавалі толькі 124. Статут вызначае чатыры асноўныя міжнародныя злачынствы: генацыд, злачынствы супраць чалавечнасці, ваенныя злачынствы і злачынства агрэсіі. МКС можа пераследваць людзей па такіх абвінавачваннях.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі