Украінцы адпрацуюць абарону горада ў зоне адчужэння на мяжы з Беларуссю

Украінцы адпрацуюць абарону горада ў зоне адчужэння на мяжы з Беларуссю

Украінцы адпрацуюць абарону горада ў зоне адчужэння на мяжы з Беларуссю. Тактыка-спецыяльныя вучэнні падраздзяленняў МУС Украіны (у тым ліку і Нацгвардыі) мусяць прайсці 4 лютага. Іх неабходнасць тлумачыцца "сітуацыяй узмацнення абароны і ўзмацнення бяспекі знешніх і ўнутраных межаў".

Украінскія сілавікі будуць адпрацоўваць каардынацыю асобных падраздзяленняў "пры выкананні задач па абароне паселішча, тактыцы баявых дзеянняў ва урбанізаваных раёнах і ліквідацыі іх наступстваў".

Украіна ўзмацняе абарону мяжы з Беларуссю ў сувязі з сумеснымі беларуска-расійскімі вучэннямі і павелічэннем прысутнасці ў РБ расійскіх войск. Тым часам ЗША папярэдзілі ўлады Беларусі, што калі наша краіна "будзе часткай плана" па магчымай агрэсіі супраць Украіны, то яна сутыкнецца з такімі ж наступствамі, што і РФ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі