Украінцы і крымскія татары пачалі акцыю па гандлёвай блакадзе Крыма
Апоўдні 20 верасня на мяжы Херсонскай вобласці Украіны і Рэспублікі Крым пачалася бестэрміновая грамадзянская акцыя крымскіх татараў і грамадскіх актывістаў па гандлёвай блакадзе Крыма.
Актывісты спрабуюць не прапусціць фуры, якія ідуць на паўвостраў.
Паведамляецца, што "Самаабарона" Скадоўска перакрыла дарогу за 6 км ад кантрольнага пункта ўезду-выезду "Каланчак". Па словах актывістаў, яны хочуць спыніць "бізнэс на крыві". Пешаходы і легкавыя аўтамабілі мінаюць мяжу без праблемаў.
Тым часам памежнікі паведамілі, што затор з машынаў на мяжы ўзнік праз праблемы з боку Крыма, адзначае УНІАН. Цяпер, нібыта, пропуск аўтамабіляў у Крым аднавіўся.